9 руб.
Пераклад дакументаў з/на Італьянская мова
- Бренд:Европейские языки
- Модель:Страница перевода (1800 символов с пробелами)
-
30 руб.
- Цэна за 1:
- 5 или больше 15 руб.

Італьянская мова – афіцыйная мова Італіі і, разам з лацінскай мовай, у Ватыкане, мова італьянцаў. Італьянская мова ставіцца да раманскай групы моў, яна паходзіць ад гутарковай латыні. Італьянская мова падзяляецца на вялікую колькасць дыялектаў, якія моцна адрозніваюцца адзін ад аднаго; некаторыя з ніх маюць власную працяглую літаратурную традыцыю (міланскі, венецыянскі, неапалітанскі, сіцылійскі). У аснове стандартызаванай італьянскай літаратурнай мовы ляжыць стара фларэнтыйскі дыялект, які спачатку лічыўся літаратурнай мовай, а пасля стаў афіцыйнай мовай, распаўсюджанай по ўсей Італіі дзякуючы вялікаму ўплыву трох вялікіх італьянскіх перакладчыкаў і пісьменнікаў 14 ст. – Дантэ, Пятраркі і Бакача.
Пераклад на італьянскую мову для амбасады
Калі вам неабходна падаць дакумэнты ў Амбасаду Італіі ў Рэспубліцы Беларусь, неабходна выканаць спецыяльны пераклад для амбасады. Для падачы дакумэнтаў у амбасаду, неабходна папярэдне паставіць апастыль на дакумэнты. Пасля гэтага дакумэнт павінен выканаць перакладчык акрэдытаваны пры амбасадзе. Спіс перакладчыкаў невялікі. Бюро перакладаў “Космас” супрацоўнічае з перакладчыкамі амбасады. Мы дапаможам вам прыгатаваць дакумэнты да падачы ў амбасаду. Цана пераклада на італьянскую мову для амбасады можа адрознівацца ад указанай на сайце. Калі ласка, звяжыцеся з мэнэджэрам для ўдакладнення цаны і тэрмінаў выканання перакладу.
Сертыфікаваны пераклад з/на італьянскага
Падбіраем перакладчыка з улікам тэматыкі тэксту. Перакладчык выконвае пераклад. Гатовы пераклад правярае сертыфікаваны спецыяліст. Запэўніваем пераклад у канчатковым выніку: подпісам мэнэджэра, штампам (з адрасам знаходжання і кантактамі) і пячаткай бюро (фірма, зарэгістраваная ў адзіным рэестры РБ).
Натарыяльны пераклад з/на італьянскага
Пераклад дакументаў выконваецца перакладчыкам, занесеным у адзіны рэестр перакладчыкаў пры Беларускай натарыяльнай плаце. За межамі Рэспублікі Беларусь у краінах Еўропы і іншых, пераклады дакументаў выконваюць прысяжныя перакладчыкі.
Важна! На сайце разлічваецца папярэдні кошт замовы, для атрымання больш падрабязнай інфармацыі аб кошту замовы і атрыманых акцыях звяжыцеся з нашым мэнэджэрам. Або пакіньце заказ на сайце і мы вам ператэлефануем.