Корзина заказов

Пераклад дакументаў з/на Партугальская мова

Зніжка 5%
  • 65 руб.

  • Цэна за 1:
  • 5 или больше 15 руб.
руб. 65.0000 В наличии
5 1
5 5
Best products
руб. 65.0000 В наличии

Партугальская мова – мова партугальцаў і бразільцаў. Колькасць носьбітаў партугальскай мовы больш ніж 220 млн. чалавек. Распаўсюджана на тэрыторыі Партугаліі, Бразіліі, Афрыкі і Азіі. У Бразілію партугальская мова прыйшла ў 16 ст. а ў пачатку 19 ст. амаль выштурхнула мясцовыя індзейскія мовы. Ёсць два асноўных варыянта перакладу партугальскай мовы – партугальская і бразільская, у гэтых мовах ёсць сур’ёзныя адрозненні: фанетычныя і лексычныя. У Партугаліі ёсць 3 дыялекты, у Бразіліі адрозніваюць дыялекты паўночныя і паўднёвыя. У 218 г. да н.э. рымляне прыйшлі на Пірэнейскі паўвостраў, прынеслі лацінскую мову, якая была пачаткам для усіх раманскіх моў.

Ці для вядзення бізнесу, ці паступлення ва універсітэт, ці заключэння шлюбу і па іншым прычынам неабходна прад’явіць дакумэнты ў Беларусі, выданыя ў Партугаліі, спачатку трэба будзе іх перавесці з партугальскай мовы на расейскую. Для прад’яўлення беларускіх дакумэнтаў у Партугаліі патрабуецца спачатку перавесці дакумэнты з расейскай ці беларускай мовы на партугальскую. Для атрымання дакладнага і карэктнага пераклада, варта даручыць пераклад на партугальскую мову прафесыйным перакладчыкам. У нашым бюро перакладаў працуюць перакладчыкі са шматгадовым досведам працы, яны дапамогуць вам перавесці дакумэнт на партугальскую мову любой складанасці і тэматыкі.

Сертыфікаваны пераклад з/на партугальскага

Падбіраем перакладчыка з улікам тэматыкі тэксту. Перакладчык выконвае пераклад. Гатовы пераклад  правярае сертыфікаваны спецыяліст. Запэўніваем пераклад у канчатковым выніку: подпісам мэнэджэра, штампам (з адрасам знаходжання і кантактамі) і пячаткай бюро (фірма, зарэгістраваная ў адзіным рэестры РБ).

Натарыяльны пераклад з/на партугальскага

Пераклад дакументаў выконваецца перакладчыкам, занесеным у адзіны рэестр перакладчыкаў пры Беларускай натарыяльнай плаце. За межамі Рэспублікі Беларусь у краінах Еўропы і іншых, пераклады дакументаў выконваюць прысяжныя перакладчыкі.

Важна! На сайце разлічваецца папярэдні кошт замовы, для атрымання больш падрабязнай інфармацыі аб кошту замовы і атрыманых акцыях звяжыцеся з нашым мэнэджэрам. Або пакіньце заказ на сайце і мы вам ператэлефануем.

Замовіць
званок