Корзина заказов

Пераклад дакументаў з/на Іўрыт

  • 80 руб.

  • Цэна за 1:
  • 5 или больше 15 руб.
руб. 80.0000 В наличии
5 1
5 5
Best products
руб. 80.0000 В наличии

Іўрыт – афіцыйная мова Ізраілю. На іўрыце гавораць хабрэі, семіцкай сям’і, ханаанейскай падгрупы. Гавораць на іўрыце прыблізна 7 млн. чалавек. У 2-1-м тыс. да н.э. на іўрыце (старажытнагабрэйская мова) гаворылі хабрэі Палесціны.

Ёсць шэраг асноўных вымоўлень іўрыта: ашкеназкае (у хабрэяў Усходняй Еўропы), сефардскае (у балканскіх і іншых выхадцаў з Гішпаніі), вымаўленне хабрэяў арабскіх краін, грузінскіх хабрэяў і інш.

Для вядзення бізнесу, ці паступлення ва універсітэт, ці заключэння шлюбу і па іншым прычынам вам неабходна прад’явіць у Беларусі дакумэнты, выданыя ў Ізраілю, неабходна спачатку перавесці дакумэнты з іўрыта на расейскую мову. Для прад’яўлення беларускіх дакумэнтаў у Ізраілю патрабуецца спачатку перавесці дакумэнты з расейскай ці беларускай мовы на іўрыт.

Для атрымання дакладнага і карэктнага пераклада, варта даручыць пераклад на іўрыт прафесійным перакладчыкам. У нашым бюро перакладаў працуюць перакладчыкі са шматгадовым досведам працы, яны дапамогуць вам перавесці дакумэнты на іўрыт любой складанасці і тэматыкі.

Сертыфікаваны пераклад з/на іўрыт

Падбіраем перакладчыка з  улікам тэматыкі тэксту. Перакладчык выконвае пераклад. Гатовы пераклад  правярае сертыфікаваны спецыяліст. Запэўніваем пераклад у канчатковым выніку: подпісам мэнэджэра, штампам (з адрасам знаходжання і кантактамі) і пячаткай бюро (фірма, зарэгістраваная ў адзіным рэестры РБ).

Натарыяльны пераклад з/на іўрыт

Пераклад дакументаў выконваецца перакладчыкам, занесеным у адзіны рэестр перакладчыкаў пры Беларускай натарыяльнай плаце. За межамі Рэспублікі Беларусь у краінах Еўропы і іншых, пераклады дакументаў выконваюць прысяжныя перакладчыкі.

Важна! На сайце разлічваецца папярэдні кошт замовы, для атрымання больш падрабязнай інфармацыі аб кошту замовы і атрыманых акцыях звяжыцеся з нашым мэнэджэрам. Або пакіньце заказ на сайце і мы вам ператэлефануем.

Замовіць
званок