Корзина заказов

Пра нас

Пра нас

Мінскае Бюро перакладаў «КОСМАС» мае штат адказных спецыялістаў-перакладчыкаў, якія якасна і своечасова аказваюць перакладчыцкія паслугі.

Бюро перакладаў «КОСМАС» было заснавана ў 2003 годзе. За гэты працяглы час на рынку перакладчыцкіх паслуг мы заваявалі давер нашых кліентаў.

Сёння Бюро перакладаў «КОСМАС» размешчана ў цэнтры г. Мінска побач з МЗС, недалёка ад метро «Кастрычніцкая / Купалаўская», вул. К. Маркса, 16, на 2-м паверсе з бясплатнай паркоўкай.

Тэрміновы пераклад

Бюро перакладаў «КОСМАС» у г. Мінску спецыялізуецца на тэрміновым прафесійным перакладзе. У бюро перакладаў «КОСМАС» ажыццявяцца тэрміновы пераклад тэкстаў і дакумэнтаў, рознага аб'ёму, медыцынскай, тэхнічнай, навуковай, эканамічнай і юрыдычнай тэматыкі. Створана каманда спецыялістаў - профільных лінгвістаў, здольных ўлічыць усе асаблівасці перакладаў дакумэнтаў. Медыцынскае заключэнне і карты, тэхнічныя інструкцыі і чарцяжы, складаныя дзелавыя кантракты і прававыя акты - усе дакумэнты перакладаюцца толькі профільнымі спецыялістамі.

Перакладчыцкія паслугі бездакорнай якасці

Бюро перакладаў «КОСМАС» прадастаўляе спектр паслуг па перакладзе дакумэнтаў і тэкстаў любой складанасці, аб'ёму і тэрміновасці. Працуем з усімі мовамі свету: ангельская, нямецкая, французская, фінская, гішпанская, італьянская, партугальская, кітайская, іўрыт, арабская, турэцкая і інш.

Шэраг дакумэнтаў, такія як дыпломы, пагаднення, кантракты, пашпарты, пасведчанні аб нараджэнні, шлюбе і інш. патрабуюць натарыяльнае завярэнне.

«КОСМАС» у г. Мінску ажыццяўляе натарыяльнае завярэнне перакладаў, дапамажам у легалізацыі і апастыляванню дакумэнтаў.

Натарыяльнае завярэнне з’яўляецца абавязковым пры перакладзе прававой дакумэнтацыі і асабістых дакумэнтаў для іх прад'яўлення за мяжой. Натарыяльнае завярэнне ажыццяўляюць натарыусы г. Мінска.

Аптымальны кошт

У нашым Бюро перакладаў «КОСМАС», аптымальныя і разумныя кошты на перакладчыцкія паслугі сфармаваныя маркетолагам, які ўвесь час адсочвае і праводзіць маніторынг цэн і паслуг.

Таму кошты ў Бюро перакладаў «КОСМАС» у г. Мінску заўсёды адпавядаюць якасці перакладаў, прафесіяналізму і адказнасці супрацоўнікаў.

Спецыяльная прапанова кліентам - глядзіце ў рубрыцы АКЦЫІ!

Падзяліцца

Пра нас