Корзина заказов

Віртуальны перакладчык

Віртуальны перакладчык

З чаго пачаць?

Вы паспяхова ўвайшлі да Сеткі. Цяпер вы можаце размясціць свае аб’явы а прафесійных паслугах на розных сайтах (напрыклад, joblist.ru ці за мяжой). Але ў практыцы гэты спосаб няэфектыўны.

Значна больш правільны падыход – пачаць складаць свае рэзюмэ. Пытанне ў тым, куды яго накіроўваць. Напрыклад, могчыма набыць спіс бюро перакладаў.

На старонцы translatorships.com/tranmail.html прадаецца база даных, у якой знаходзіцца больш за 1800 адрасоў бюро перакладаў, а ў базе, якую можна набыць на старонцы marcoconsulting.com/reputable_translation_agencies.asp, знаходзіцца 5509 адрасоў, таксама яны завяраюць інфармацыю аб тым якімі варыянтамі плацяжэй карыстаюцца. Магчыма таксама пашукаць у Сетцы дармовыя спісы: cbel.com/Translation_Services – 696 спасылак, texastrader.com/Business/Business_Services/Translation_Services - 1373 вэб-адраса. Магчыма таксама скарыстацца з notherlight.com или bestoftheweb.com, арыентаваныя на пошук камерцыйных арганізацый.

На некаторых старонках бюро перакладаў вам прапануюць выпаўніць бланк рэзюмэ. Але найбольш эфектыўны спосаб – наўпрост выслаць свое даныя да бюро перакладаў, чые адраса  электроннай пошты вам атрымалася знайсці. Але лічыце, што ўсе паспяховыя бюро перакладаў (акрамя новых) напэўна ужо маюць сеткавых перакладчыкаў. Таму перш чым высылаць рэзюмэ, варта мець прадстаўленне аб сусветным рынку перакладаў (глядзець ўрэзку).

Таксама важна вызначыцца з аплатай за працу. На жаль, гэтае пытанне на старонках для перакладчыкаў абмяркоўваюць толькі частков. У практыцы цана можа змяніцца ад  $0,02 да $0,06 за кожнае слова. Гэта цалкам не дрэнна ў параўнанні да таго, як аплачваюць беларускія бюро, але і патрабаванні да якасці перакладаў вельмі высокія. Ня варта нават прабаваць перакладаць на замежную мову. Добрая якасць атрымліваецца толькі ў перакладзе на родную мову.

Аддзел кадраў бюро перакладаў ўважліва апрацоўваюць усе атрыманыя рэзюмэ, але часам не дасылаюць ніякага адказа, паколькі ў бюро звычайна вельмі шмат працы. Па гэтай прычыне а вашым рэзюмэ могуць ўспомніць толькі праз год, калі з’явіцца праект па вашай спецыяльнасці. Часцей адказы прыходзяць на працягу чатырох месяцаў, а адказваюць прыкладна 15 % бюро, да якіх вы адпраўлялі рэзюмэ.

Таксама ёсць варыянт адправіць свое рэзюмэ наўпрост да заказчыка, але я не прабаваў.

Карысныя спасылкі

Раю зазірнуць: Cecilia Falk’s famous Home Page (www2.sbbs.se/hp/cfalk/indexeng.htm, для перакладчыкаў homepage.uibk.ac.at/~c61302/tranlink.html; шмат цікавых спасылак знойдзіце на www.nowtranslations.com, карыснымі могуць таксама быць спасылкі да слоўнікаў www.cetrodftt.com/translate.htm, вялікі каталог анлайнавых слоўнікаў для 150 моў www.yourdictionary.com (таксама, расейскія - www.yourdictionary.com/languages/slavic.html.

Спецыфіка

Пакуль вашыя заяўкі разглядаюць у бюро перакладаў і ў заказчыкаў, вы павінны падрыхтавацца да працы ў Сетцы. Пагаворым аб тых асаблівасцях, якія характэрызуюць перакладчыцкую працу, калі яна выконваецца дыстанцыйна праз Інтэрнэт.

Перш за ўсё трэба мець дзве электронныя пошты. Першая асноўная, якая, магчыма, будзе платная. Яна патрэбна, каб атрымліваць вялікія файлы з малюнкамі, ці іншыя вялікія дакумэнты. Другая дадатковая - бо нават платныя не заўсёды працуюць спраўна. Пасля таго як вы пачалі адпраўляць рэзюмэ, правярайце сваю электронную пошту не радзей, ніж тры разы ў дзень. Гэта дазволіць вам хутка рэагаваць на прапановы. Калі вы ня можаце займацца перакладамі праз некаторы час, абавязкова паведамляйце аб гэтым усіх вашых заказчыкаў.

Некаторыя заказчыкі для сувязі выкарыстоўваюць факс, таму неабходна мець магчымасць прымаць і адпраўляць факсы. Самы просты спосаб - выкарыстоўваць кампутарную факс -праграму.

Далей усталюйце антывірусную праграму, напрыклад Dr. Web (www.drweb.ru). Цяпер хатні кампутар з’яўляецца месцам вашай вытворчасці, і вы ня можаце дазволіць сябе нават на пару дзён страціць сувязь з заказчыкамі з-за віруса. Па гэтай жа прычыне варта мець другі кампутар. Ён дазволіць працягваць працу ў перыяды налады, мадэрнізацыі або рамонту асноўнага працоўнага месца.

Карысныя парады

1) Не стварайце цяжкасцяў у працы і сувязі з заказчыкамі. Паспрабуйце вырашаць нават тыя тэхнічныя праблемы, якія не ўваходзяць у спіс вашых абавязкаў. Трэба стаць заказчыку "сябрам".

2) Заўсёды выконвайце працу ў раней абумоўленыя тэрміны. Калі вас просяць даслаць працу да 10.00 раніцы, дашліце яе, калі ёсць магчымасць, на паўгадзіны крыху раней. Не мэнэджэры ў бюро усталёўваюць тэрміны, а іх заказчыкі! Калі вы не спраўляецеся з выкананнем задання, лепш папярэдзіць аб гэтым мэнэджэра як магчыма раней.

3) Заўсёды інфармуйце мэнэджэра пра ўсе праблемы ў працы! Калі вы ня можаце зрабіць працу - лепш не бярыцеся за яе!!!

4) Атрымаўшы працу, заўсёды пацвярджайце, што атрымалі яе, указвайце, што менавіта было атрымана. Памылку можа дапусціць і мэнэджэр бюро перакладаў, і заказчык. Няма нічога горш, калі пры здачы працы высвятляецца, што пара зыходных файлаў да вас чамусьці не дайшла.

5) У сваю чаргу, адпраўляючы гатовую працу па электроннай пошце, заўсёды пытайце а пацвярджэнне атрымання і чакайце станоўчага адказу.

6) Маючы зносіны з мэнэджэрам бюро, памятайце, што вы працуеце з людзьмі.

7) Калі вы сумняваецеся ў тым, што можаце выканаць працу добра, не бярыцеся за яе! Набярыцеся адвагі і скажыце НЕ!

Як бы гэта не было дзіўна, перакладчык які працуе дыстанцыйна часам вывучае і асвойвае самыя нечаканыя праграмы і фарматы. Гэта могуць быць розныя выдавецкія сыстэмы, праграмы для вектарнай і растравай графікі, чарцёжныя праграмы, нават сыстэмы анімацыі. Часам можа патрабавацца ня толькі пераклад, але і замяніць ім тэкст у арыгінальных файлах, а для гэтага трэба свабодна арыентавацца ў адпаведным праграмным забеспячэнні.

Часцей за ўсё праца прыходзіць у фармаце MS Word. Але і тут фірмы-заказчыкі часам ўстаўляюць у свае doc-файлы аб'екты, падрыхтаваныя пры дапамозе іншых праграм, карыстаючыся выдатнай тэхналёгіяй OLE. А калі гэтыя праграмы адсутнічаюць тады не магчыма ні адрэгаваць, ні адкрыць. Звяртацца ў такіх выпадках да заказчыка няма сэнсу. Пасярэднік у бюро перакладаў ніколі не звяжа вас напрамую, але нават і пры непасрэдным кантакце заказчык можа проста не зразумець, у чым справа ( "А ў нас усё працуе. Вы што, ворд карыстацца не ўмееце?").

Часам патрэбна, каб пераклад быў згодны з арыгіналам, колькасцю старонак, яго афармленне. У тым ліку, трэба быць уважлівымі таму, што тэкст на расейскай мове часцей за ўсё займуе больш месца, ніж ангельская на 12-20%. У такіх выпадках лепш мець памочніка, які можа выконваць гэтага тыпу працу.

Файлы з выкананай працай нельга сціраць перад тым, як атрымаеце за яе грошы. Усіх магчымых непаразуменняў прадугледзець немагчыма. Заўсёды ёсць магчымасць, што файлы будуць пашкоджаны пры перадачы, сыстэма, якую выкарыстоўваў заказчык можа не падыйсці да таго файла асаблівым шрыфтам і іншымі рэчамі. Ёсць таксама магчымасць, што пераклад будзе патрабоваць папраўкі. А ў выпадку, калі заказчык задаволены якасцю выкананай працы, ёсць магчымасць, што праз некаторы час вы атрымаеце ад яго новы заказ. Верагодна, што ў ім будуць выкарыстоўвацца тыя ж тэхнічныя прыёмы, што і ў папярэднім тэксце, і нават могуць паўтарацца цэлыя кавалкі (гэта асабліва характэрна для тэхнічных інструкцый і юрыдычных дакумэнтаў). Звярнуўшыся да сваіх раней выкананых прац вы можаце заашчадзіць шмат часу.

 Як атрымаць грошы

У Расеі, напрыклад, пытанняў з перасылкай грошаў няма, а ў замежнага заказчыка ёсць некалькі варыянтаў:

1)Заказчык адпраўляе вам грошы заказным лістом, якія застрахаваў на ўсю суму, якая ёсць у канвэрце.

2)Заказчык скарыстаецца паслугамі Western Union.

3)Магчыма таксама адкрыць крэдытную картку ў банку і атрымліваць грошы на рахунак.

Трэба памятаць і пра штогадовую аплату падаткаў.

У заключэнне

Праца перакладчыка ў Інтэрнэце з’яўляецца па-сапраўднаму прыбытковай, калі ўсталёўваюцца стабільныя дзелавыя адносіны. Таму старайцеся вучыцца на сваіх памылках, а часам і на памылках іншых. Магчыма, пры досыць вялікіх аб'ёмах перакладаў або пры адпаведным патрабаванні заказчыка вам прыйдзецца набыць праграму аўтаматызацыі працэсу перакладу (напрыклад, Trados 5.0 або Transit 3.0).

Жадаю паспехаў і удачы ў Сетцы!

Падзяліцца

Віртуальны перакладчык